1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Будзь вольным!

“Беларуская музычная альтэрнатыва” рыхтуе чарговы буйны рок-фестываль па-за межамі краіны, які будзе называцца “Be free!” Гэты фестываль ёсць свайго кшталту працягам мерапрыемства, якое прайшло летась ва ўкраінскім Луцку

default

Падрабязнасці нашай праграме паведаміў кіраўнік “Беларускай музычнай альтэрнатывы” Віталь Супрановіч: “8-10 жніўня ў Львове адбудзецца фэст “Be free!” – “Будзь свабодным!”. Зараз гэты фэст знаходзіцца на падрыхтоўчым этапе, ужо ёсць дазвол львоўскіх уладаў на гэтыя даты, ёсць дазвол на пляцоўкі. Фестываль будзе цягнуцца два дні, будуць дзве сцэны – адна ў парку і адна на рынку, на Цэнтральнай плошчы. Плануецца ўдзел каля 15-20 гуртоў. Гэта яшчэ залежыць ад таго, з якога і да якога часу нам дазволяць гэтыя мерапрыемствы, бо гэта пакуль яшчэ ўзгадняецца”.

Па словах Віталя Супрановіча, арганізатары фестывалю ставяць перад сабою мэты “па-першае, дапамагчы беларускім гуртам, як вядомым, так і маладым, бо фестываляў не вельмі шмат у Беларусі, і нам здаецца, што трэба прапагандаваць беларускую музыку ў бліжэйшых краінах, у першую чаргу, у тых, што мяжуюць з Беларуссю – Польшча, Україна, Літва. Мы правялі той фестываль, мы хацелі паглядзець, што з гэтага атрымаецца, у прынцыпе, атрымалася даволі нядрэнна, таму ў гэтым годзе мы робім працяг”.

Нагадаем, што летась беларускія ўлады імкнуліся перашкодзіць аматарам беларускага року трапіць на фестываль “Права быць вольным”, два аўтобусы з беларускімі гледачамі былі спыненыя ў розных месцах, у выніку чаго больш за сотню меламанаў не змаглі атрымаць асалоду ад выстыпаў сваіх улюбёнцаў. Як гэта будзе сёлета, пакажа час.

Также по теме