1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Брат Аляксандра Казуліна прыгавораны да 5 сутак арышту

Брат былога кандыдата на прэзідэнта Беларусі Аляксандра Казуліна Ўладзімір прыгавораны да 5 сутак адміністратыўнага арышту. Яго прызналі вінаватым у непадпарадкаванні міліцыі ў часе падзеяў 2 сакавіка каля ўпраўлення міліцыі Кастрычніцкага раёну Мінску. Нагадайма, туды быў дастаўлены Аляксандар Казулін, якога затрымалі пры спробе трапіць на Ўсебеларускі народны сход. У міліцэйскім упраўленні кандыдат на прэзідэнта разбіў партрэт Аляксандра Лукашэнкі. Пакуль Казуліна трымалі, яго сваякі й паплечнікі сабраліся каля ўваходу ў будынак міліцыі. Пазней частку гэтых людзей затрымалі супрацоўнікі спецпадраздзялення “Алмаз”.