1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Больш як у 20 гарадах Польшчы прайшлі мітынгі, дэманстрацыі і пікеты салідарнасці з Беларуссю

Гэта была найбольш масавая акцыя з усіх, што адбываліся раней. У падрыхтаванай напярэдадні сумеснай заяве арганізатараў акцыі – “Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі” і ініцыятывы “Вольная Беларусь” – гаворыцца, што палякі, якія адваявалі сваю свабоду, “прагнуць выказаць падтрымку дэмакратычным пераменам у Беларусі і салідарнасць з беларускім народам у вырашальны для яго гістарычны момант”.

Між тым у некаторых заходнеэўрапейскіх краінах, напрыклад, у Бэльгіі і Францыі, акцыі салідарнасьці вырашана правесьці ў дзень выбараў – 19 сакавіка. Акцыі ў Польшчы выклікалі незадаволенасьць афіцыйнага Мінску , таксама як і апошнія акцыі ў Польшчы – агітацыя за Аляксандра Мілінкевіча на памежных пераходах на польска-беларускай мяжы, а таксама намёт-інфармацыйны пункт каля беларускай амбасады ў Варшаве, дзе бесперапынна дзяжураць сябры Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі. Напярэдадні ў МЗС Беларусі быў выкліканы польскі дыпламант, ад якога запатрабавалі “афіцыйных тлумачэнняў” і “спынення падобных захадаў”, якія нібыта парушаюць міжнародныя дамоўленасьці. Афіцыйнага дакументу з прэтэнзіямі беларускага боку ў МЗС Польшчы пакуль ня маюць, таму іх і не камэнтуюць.