1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Большасць партыйных заявак на ўдзел у працы участковых камісій - ад апазіцыі

Верагодна, 14 жніўня будзе вядома, ці задаволілі ўлады заяўкі Аб'яднаных дэмсілаў па фармаванні участковых выбарчых камісій. Як лічыць апазіцыя, гэта будзе тэст, наколькі ўлады гатовыя лібералізаваць выбарчы працэс.

default

У склад шасці з паловай тысяч участковых выбарчых камісій вылучана больш за 73 тысяч прэтэндэнтаў. Больш за палову з іх - каля 38 тысяч – вылучалася грамадзянамі шляхам падачы заяваў, працоўныя калектывы дэлегавалі 24 тысячы прэтэндэнтаў, каля 10 тысяч - грамадскія аб'яднанні і крыху больш за тысячу - палітычныя партыі.

Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына з гэтай нагоды канстатуе: "Магу вам сказаць толькі, што прадстаўнікі палітычных партый складаюць 1,7 адсоткі ад усіх высунутых і ад апазіцыйных палітычных партый - 1,6 адстокі ад усіх высунутых. Гэта значыць, амаль 89 адсоткаў ад ліку партыйцаў з'яўляюцца прадстаўнікамі апазіцыйных палітычных партый".

Сціпныя патрабаванні

Як ацэньваюць этап вылучэння прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі ў АДС? Каардынатар кампаніі "За свабодныя і справядлівыя выбары" Віктар Карняенка распавёў у інтэрв'ю "Нямецкай хвалі", распавёў, што АДС падалі каля 1,5 тысячы сваіх прэтэндэнтаў на працу ў участковых выбарчых камісіях: "Сярод іх ёсць вельмі вядомыя людзі - гэта праваабаронцы Гары Паганяйла, Іна Кулей, гэта былы сябра Канстытуцыйнага суда Валер Фадзееў, тэлевядучая Зінаіда Бандарэнка, палітолагі Аляксандр Фядута, Андрэй Ляховіч, Андрэй Фёдараў... Пакуль што па папярэдніх дадзеных прайшлі паседжанні ў Буда-Кашалёве і Рэчыцы. Наконт уключэння нашых прадстаўнікоў інфармацыі мы не атрымалі".

Па якім крытэры АДС будуць ацэньваць вынік вылучэння сваіх прадстаўнікоў? Як адзначыў Віктар Карняенка, "нашыя патрабаванні вельмі сціплыя. З улікам колькасці нашых вылучэнцаў мы лічым неабходным уключыць усіх прадстаўнікоў. Мы будзем задаволеныя толькі ў тым выпадку, калі ўсіх нашых прадстаўнікоў уключаць у склад камісій".

Пытанне застаецца адкрытым

Паглядзім, як сітуацыя выглядае на ўзроўні адной акругі. Як паведаміў "Нямецкай хвалі " актывіст руху "За свабоду" Аляксандр Лагвінец, чыя ініцыятыўная група збірае подпісы на адной з лідэрам Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолям Лябедзькам Сухараўскай выбарчай акрузе № 102, "адміністрацыя Фрунзенскага раёна адмовілася спачатку казаць, калі будзе паседжанне, якое будзе ўтвараць участковыя камісіі. Сёння паступіла інфармацыя, што паседжанне ўжо адбылося, але прадаставіць інфармацыю, ці былі ўлучаныя ці не прадстаўнікі ад грамадзянаў яны адмовіліся. Таму гэтае пытанне застаецца адкрытым ".

Што ж да пытання, ці варта грамадзянам цікавіцца палітыкай, Аляксандар Лагвінец адназначна адказаў: відавочна, што так, паколькі палітычныя працэсы і ў прыватнасці выбары - гэта тая сфера, дзе беларуская ўлада паказвае сваю несправядлівасць".

Контекст