1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

БНФ пачаў падрыхтоўку да юбілейнай 20-й акцыі "Дзяды"

Акцыя адбудзецца ў Дзень памінавення памерлых 2 лістапада. Прадстаўнікі партыі БНФ заклікаюць да ўдзелу ў мерапрыемстве ўсе дэмакратычныя арганізацыі краіны і простых грамадзянаў.

default

Фота з архіву: крыж на могілках у Тураве

Пра тое, што гэта будзе за акцыя, Deutsche Welle распавёў намеснік старшыні Беларускага народнага фронту Віктар Івашкевіч.

Акцыя як спроба кансалідацыі

“Партыя БНФ вырашыла асабліва падрыхтавацца да акцыі “Дзяды” у сувязі з яе юбілейнасцю – дваццаць год, а таксама ў сувязі з тым, што з “палатачных” выбараў дэмакратычныя сілы выйшлі “разабраныя” і, у пэўным сэнсе, пераспрачаныя", - распавядае Віктар Івашкевіч.

Па словах палітыка, на цяперашні момант неабходна мерапрыемства, якое б зноў кансалідавала сілы, зноў прадэманстравала, што шмат людзей у Беларусі хочуць дэмакратычных пераменаў. "У гэтым сэнсе “Дзяды” і ёсць такой аптымістычнай акцыяй, якой павінен завершыцца палітычны год".

За адраджэнне беларускай культуры

Плануецца, што імпрэза адбудзецца 2-га лістапада - гэта афіцыйная ў бягучым годзе дата правядзення “Дзядоў” як рэлігійнага свята. Як паведаміў палітык, акцыя пачнецца ад Маскоўскіх могілак ускладаннем кветак да магіл Быкава, Караткевіча, Мулявіна, іншых знакамітых людзей, пахаваных на гэтых могілках, а пасля адбудзецца шэсце ў Курапаты".

"У бліжэйшыя дні з’явяцца звароты вядомых беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, творчай інтэлігенцыі; дамоўлена, што ў аргкамітэт увойдзе Таварыства беларускай мовы, іншыя дэмакратычныя партыі і грамадскія аб’яднанні, якія вызнаюць адной з сваіх задачаў адраджэнне беларускай культуры”, -адзначае намеснік старшыні БНФ.

Нагадайма, што самая першая акцыя на “Дзяды” увосень 1988 году была разагнаная праваахоўнымі органамі з выкастыстаннем слезацечнага газу і дручак. (гк)