1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Берасцейскія актывісты падтрымалі галадоўцаў

Актывісты Берасцейскага гарадскога штабу кампанii "За Свабоду!" наведалi берасцейскую прадпрымальнiцу Любоў Разановiч, якая ўжо 15 дзён галадуе разам з іншымі ўладальнiкамі маршрутных таксовак. Нагадайма, што берасцейцы настойваюць на адмене рашэння падаткавых органаў, паводле якога ўладальнiкi маршрутак мусяць сплацiць дзясяткi мiльёнаў рублёў - гэтак званы рэспублiканскi збор за выкарыстанне аўтамабiляў у камерцыйных мэтах. Уладальнiкам маршрутак выставiлi рахункi ад 25 да 80 мiльёнаў рублёў. Кiраўнiк Берасцейскага гарадскога штабу кампаніі “За свабоду” Зміцер Шыманскi ад iмя аб'яднаных дэмакратычных сiлаў абласнога цэнтру выказаў шчырую салiдарнасць з галадоўцамі i падтрымаў iх патрабаваннi. Абмяркоўвалiся таксама магчымыя варыянты дапамогi галадоўшчыкам з боку дэмакратычнай супольнасцi. Зміцер Шыманскi паабяцаў аказаць iнфармацыйную падтрымку галадоўцы. Апрача гэтага, ад iмя дэмакратычных сiлаў будзе падрыхтаваная адпаведная заява на падтрымку патрабаванняў галадоўцаў. Таксама людзям будзе аказаная медычная дапамога. Актывісты руху “За свабоду” паведамілі Любові Разановiч, што наведаць галадоўнікаў найблiжэйшымі днямі збіраецца адзін з лiдэраў дэмакратычных сiлаў Беларусі Аляксандар Мiлiнкевiч.