1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Берасцейская галадоўніца некалькі разоў непрытомнела

У Берасці працягваецца галадоўка ўладальнікаў і кіроўцаў маршрутных таксовак, якая распачалася 5 ліпеня. Адна з удзельніцаў акцыі пратэсту, берасцейская прадпрымальніца Любоў Разановіч ужо некалькі разоў страчвала прытомнасць. У яе адымаліся ногі і гублялася мова. Любоў Разановіч ёсць інвалідам другой групы. У галадоўцы бяруць удзел 13 чалавек. Яны пратэстуюць супраць спагнання рэспубліканскага збору за выкарыстанне транспартных сродкаў у прадпрымальніцкай дзейнасці з уладальнікаў аўтамабіляў, увезеных у Беларусь да 2004 году.