1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Беларусь – вораг Інтэрнета?

Дэпутаты Эўрапарламенту назвалі Беларусь другой пасля Кітаю краінай з найбольш жорсткай цэнзурай у Інтэрнеце. Чаму ж на беларускіх сайтах так лёгка знайсці безліч крытычных публікацый?

Прынятая Эўрапарламентам рэзалюцыя асуджае аўтарытэтныя рэжымы, якія абмяжоўваюць свабоду меркаванняў у Інтэрнеце, і адначасова змяшчае патрабаванне да кіраўніцтва ЕС улічваць пры супрацоўніцтве з той ці іншай краінай наяўнасць свабоднага доступу грамадзян да Інтэрнету.

Па дадзеным группы прафесара Алега Манаева, сення звыш за чвэрць беларусаў карыстаюцца Інтэрнетам, прычым кожны другі робіць гэта рэгулярна – ці штодзённа, ці некалькі разоў на тыдзень. І любы з актыўных карыстальнікаў, напэўна, пацвердзіць – у беларускім сегменце «сусветнага павуціння» можна лёгка знайсці мноства крытычных публікацый у адносінах да сённяшняй улады. За тлумачэннем гэтага парадоксу мы звярнуліся да Катрын Эверс, прадстаўніку берлінскага аддзялення арганізацыі «Рэпарцеры без межаў», якая ўнесла Беларусь у спіс 15 краін-ворагаў Інтэрнета.

Чаму Беларусь вызначаюць як праблемны рэгіен?

Катрын Эверс: Дзяржава абмяжоўвае плыню інфармацыі. Існуюць дзяржаўныя манаполіі, існуе толькі адзіны Інтэрнэт-правайдэр “Белтэлеком”, які мае магчымасць часова прыпыняць дзейнасць Інтэрнэт-выданняў. Гэта адбываецца рэгулярна. Напрыклад, у часе сакавіцкіх выбараў сайты, якія змяшчаюць крытычную інфармацыю, былі часова зачыненыя. Апрача таго, некаторыя журналісты, што працавалі ў Інтэрнэт-выданнях, былі затрыманыя. Ім пагражаюць, абшукваюць. Існуе вялікая колькасць формаў пагрозаў. Мае месца таксама пашпартны кантоль ў Інтэрнэт-кавярнях. Апрача таго, ёсць звесткі, што Кітай з Беларуссю абменьваецца інфармацыяй пра меры ўзмацненння Інтэрнэт-цэнзуры. Гэтыя прычыны далі нам падставу для таго, каб лічыць Беларусь, Лукашэнку, ворагам Інтэрнэту.

У “Законе аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь” Інтэрнэт не вызначаны як сродак масавай інфармацыі. Чаму ж улада так пільна ставіцца да Інтэрнэта?

Катрын Эверс: У той час, пакуль дзейнасць друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі абмяжоўваецца, Інтэрнэт набывае большае значэнне. Зразумела, нельга пакінуць без увагі, што Інтэрнет не ўсяму насельніцтву даступны. І таму Інтэрнэт не можа зусім замяніць радыё ці газету. Зразумела, што Лукашенка гэта таксама разумее, ці зразумее і будзе перашкаджаць распаўсюджванню свабонай і крытычнай інфармацыіі, прыпыняць дзейнасць пэўных сайтаў. Але параўноўваць сітуацыю ў Беларусі з Кітаем немагчыма. Інтернэт-паліцыі ў Беларусі пакуль няма. Беларусь знаходзіцца не ў такім драматычным становішчы.

Канстытуцыя забараняе цэнзуру. Беларуская ўлада, на ваш погляд, цэнзуруе інтэрнэт. Магчыма, у беларускім законе вызначэнне цэнзуры адрозніваецца ад таго, што пад цэнзурай разумеюць дэпутаты Еўрапарламенту?

Катрын Эверс: Трэба мець на ўвазе, што як Кітай, гэтак і Беларусь у сваіх канстытуцыях дэкларуюць свабоду слова, меркаванняў і забараняюць цэнзуру. Гэта не рознае разуменне законаў. Гэта непрытрыманне ўласных законаў.