1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Беларусь - апошні перавалачны пункт для нелегальных мігрантаў?

Першы ў Беларусi пункт часовага знаходжання мiгрантаў будзе адчынены на базе Гомельскага гарадскога сацыяльнага цэнтра дапамогі сям’і і дзецям. Па сціплых ацэнках, штогод у Беларусь прыбывае ад 80 да 110 тысяч мiгрантаў

default

Працы па рэканструкцыi i ўладкаванні пачнуцца ўжо ў першым квартале бягучага года. Агулам на рэканструкцыю i ўладкаванне Гомельскага пункта сацыяльна-псiхалагiчнай i юрыдычнай адаптацыi вымушаных мiгрантаў i iх часовага знаходжання Упраўленне Вярхоўнага камiсара ААН па справах уцекачоў выдаткоўвае 200 тысяч еўра.

У сувязі з пашырэннем Еўрапейскага Звязу Беларусь становіцца апошнім перавалачным пунктам для нелегальных мігрантаў i асобаў, якія шукаюць прытулак, з краін Азii i Афрыкi на шляху ў краіны Заходняй Еўропы. Па самых сціплых ацэнках, штогод у Беларусь прыбывае ад 80 да 110 тысяч мiгрантаў.

Управленне Вярхоўнага камiсара ААН па справах уцекачоў дакладна разводзіць паняцці «нелегальныя мiгранты» i «уцекачы, бежанцы», бо працуе на патрэбы апошняй катэгорыі ў 120 краінах свету, у тым ліку і Беларусі.

Па словах дарадцы па праграмным пытаннях прадстаўніцтва Упраўлення Вярхоўнага камiсара ААН па справах уцекачоў у Беларусi Таццяны Селiванавай, сiстэма абароны ўцекачоў у Беларусі працуе дастаткова эфектыўна:

У Беларусі адно з лепшых заканадаўстваў на прасторы краін былога СССР. І краіна робіць дастаткова шмат, усё магчымае, напэўна, у складанай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі“ .

I тым не менш, як адзначыла Таццяна Селiванава, у асобаў, якія шукаюць прытулак у Беларусі, i якія нават атрымалі яго, шмат праблемаў. Частка з iх звязана з розніцай у менталiтэце, культуры, няведаннем мовы. Але частка абумоўлена і іншымі прычынамі:

„Мног ія з іх не размаўляюць на мове краіны, дзе шукаюць прытулак, не могуць знайсці месца для прапіскі. І адпаведна ў нас у Беларус і ўс ё арганізавана па тэрытарыяльным прынцыпе. Стаць на ўлік у цэнтры занятасці магчыма толькі па месцы прапіскі, і зноў жа звярнуцца па медычную дапамогу ці накіраваць дзяцей для атрымання адукацыі. Тут вялікі спект р побыт авых п раблем аў, дастаткова глабальных у кантэксце сітуацыі ў Беларусі і для кожнага чалавека. Т аму асобам, якія шукаюць прытулак, і ўцекачам патрабуецца афіцыйная псіхалагічная, гуманітарная, юрыдычная дапамога“.

падкрэсліла Таццяна Селiванава. Першы ў Беларусi пункт часовага знаходжання вымушаных мігрантаў, які ствараецца ў Гомелі, i закліканы вырашыць гэтыя праблемы. Ён фармуецца на базе ўжо існуючага гарадскога сацыяльнага цэнтра, дзе напрацаваны досвед псiхалагiчнай i юрыдычнай дапамогі вымушаным мiгрантам. Пункт павінен адчыніцца ўжо напрыканцы бягучага года.

Па словам дарадцы прадстаўніцтва Упраўлення Вярхоўнага камiсара ААН па справах уцекачоў у Беларусi Таццяны Селiванавай, стварэнне такiх пунктаў дапамогі садзейнічае эфектыўнасцi нацыянальнай сiстэмы бяспекі ўцекачоў. А арганiзацыя паспяховай дапамогі людзям, якія вымушаны пакінуць сваю радзіму, - адна з найважнейшых задач Упраўлення Вярхоўнага камiсара ААН па справах уцекачоў. Дарэчы, за свае гуманітарныя праграмы Упраўленне ўжо двойчы было ўганаравана Нобелеўскай прэмiяй мiру.

Также по теме