1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Беларускі праваабаронца вылучаны на Нобелеўскую прэмію

Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі вылучаны на Нобелеўскую прэмію. Ягоная кандыдатура ўнесена ў шорт-ліст, які штогод публікуецца Міжнародным інстытутам дасьледаваньняў міру ў Осла. Дагэтуль ніводзін беларус не атрымліваў прэстыжнай узнагароды. Алесь Бяляцкі стварыў адну з самых значных праваабарончых арганізацый Беларусі – праваабарончы цэнтар «Вясна». Ён узначальваў «Вясну», пакуль яе не забаранілі з пазову Міністэрства юстыцыі. Праца ў «Вясне» зрабіла яго цэнтральнай фігурай супольнасці няўрадавых арганізацый і апазіційнага руху. Два дзясяткі разоў яго судзілі. Алесь Бяляцкі сёлета ўжо атрымаў у Нарвегіі праваабарончую прэмію імя Сахарава, а ў Чэхіі з рук Вацлава Гаўла – прэстыжную прэмію «Чалавек чалавеку» («Homo homini»).