1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Беларускі дзень на фестывалі тэатраў Цэнтральнай Еўропы

23 чэрвеня на фэстывалі тэатраў Цэнтральнай Еўропы "Суседзі", які адбываецца ў польскім Любліне, - беларускі дзень. Акрамя беларусаў, у мерапрымстве бяруць удзел прадстаўнікі Чэхіі, Вугоршчыны, Славакіі, Украіны, Польшчы. Пачынаючы з 19 чэрвеня, кожная краіна мела магчымасць прэзентаваць сваё тэатральнае мастацтва. Беларускі дзень распачаў Тэатр лялек з Гародні. Увечары адбудуцца паказы Берасцейскага тэатра драмы і музыкі і мінскага тэатра "InZhest". Па-за конкурсам будуць зладжаны сустрэчы з пісьменнікамі "Другога фронту мастацтваў" і канцэрт фолк-калектыва "Троіца".