1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

DW-РАДИО

Беларускія праваабаронцы заклікаюць прызнаць Казуліна вязнем сумлення

У выпадку асуджэння лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), экс-кандыдата на прэзідэнта Аляксандра Казуліна беларускія праваабаронцы заклікаюць прызнаць яго вязнем сумлення. Адпаведны зварот быў накіраваны ў амерыканскі і ангельскі офісы ўплывовай праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя”. У звароце беларускія адмыслоўцы даюць юрыдычны каментар да абвінавачанняў, якія выстаўляюцца Казуліну, дэтальна тлумачаць абставіны яго затрымання. У прыватнасці, звяртаецца ўвага на палітычную афарбоўку абвінавачанняў і падкрэсліваецца, што раней па аналагічных справах былі асуджаныя лідэры апазіцыі Міхаіл Чыгір, Міхаіл Марыніч, Андрэй Клімаў. Усе яны былі асуджаныя нібыта за крымінальныя злачынствы, а насамрэч за тое, што адкрыта дэкларавалі свае намеры балатавацца кандыдатамі на прэзідэнта. Такім чынам, ствараецца рэальная пагроза пераследу ўсіх тых, хто ў далейшым будзе прэтэндаваць на пасаду кіраўніка дзяржавы, -адзначаецца ў звароце беларускіх праваабаронцаў.