1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Беларускія каталікі рыхтуюцца да сустрэчы з Папам Рымскім

Беларускія каталікі рыхтуюцца да сустрэчы з Папам Рымскім Бенедыктам XVI у Польшчы. 25 траўня ў Варшаве пантыфік правядзе імшу для вернікаў. З Гародні на сустрэчу з новым кіраўніком каталіцкай царквы адправіцца адмысловы цягнік пілігрымаў. Апошні раз гарадзенскія каталікі бачыліся з Папам у 2000 годзе. Тады ў Рым на 80-ты юбілей Яна Паўла ІІ паехала каля 200 чалавек. У Польшчу апошні раз Ян Павал ІІ прыязджаў у 2002 годзе. На сустрэчу з новым Папам у Варшаве Гарадзенская епархія Рыма-каталіцкай царквы некалькі месяцаў прымала заяўкі вернікаў, звярнулася больш за тысячу чалавек.