1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Беларускія каталікі едуць на сустрэчу з Папам Рымскім

Вышэйшае каталіцкае духавенства Беларусі і шмат беларускіх вернікаў рыхтуюцца да сустрэчы з Папам Бенэдыктам Х V І, які ў аўторак прыяжджае ў Польшчу. Афіцыйнае запрашэнне на сустрэчу з галавою Рымска-каталіцкае царквы атрымалі каля тысячы вернікаў, але паломніцтва ў польскую сталіцу маюць намер ажыццявіць нашмат больш беларускіх каталікоў. Наведванне Папам Пошшчы ёсць яго другім замежным візітам з часу яго інтранізацыі. Першую краіну, якую наведаў Бенэдыкт ХVІ, была яго родная Нямеччына.