Беларускія камуністы аб’ядноўвацца не будуць | Беларусь и белорусы: новости и аналитика | DW | 02.06.2006
  1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Беларускія камуністы аб’ядноўвацца не будуць

Партыя камуністаў Беларуская абвергла паведамленні, якія сёння з’явіліся ў сродках масавай інфармацыі, пра свой удзел сумесна з Камуністычнай партыяй Беларусі ў падрыхтоўцы і правядзенні ўз’яднаўчага з’езду гэтых дзвюх партыяў у адную кампартыю на платформе КПБ. Прэсавы сакратар ПКБ Сяргей Вазняк заявіў, што з удзельнікаў ініцыятыўнай групы толькі двое з’яўляюцца сябрамі яго партыі, але ніякіх паўнамоцтваў прадстаўляць ПКБ у аб’яднальных працэсах яны не маюць. Паводле Вазняка, усё адбыванае - гэта цалкам ініцыятыва прэзідэнцкай вертыкалі.