1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Беларускія "зялёныя" інтэграваліся ў Еўропу

Беларуская партыя "Зялёныя" атрымала статус назіральніка ў Еўрапейскай партыі "зялёных". Такое рашэнне было прынята ў Парыжы на Кангрэсе ЕПЗ, у працы якога ўзялі ўдзел і беларускія дэлегаты.

default

Фота з архіву: партыйнае паседжанне нямецкай партыі "Зялёных"

Падрабязнасці Deutsche Welle паведаміў старшыня Беларускай партыі “Зялёныя” Алег Новікаў.

“Еўрапейская партыя "зялёных" з’яўляецца самай буйной канфедэрацыяй "зялёных" і экалагічных партыяў у Еўропе. Для нас гэта вялікая перамога, паколькі гэта ўзмацняе нашы пазіцыі ў Беларусі і дазваляе нам лепш развіваць кантакты з нашымі саюзнікамі ў іншых краінах Еўропы".

Дадатковы сродак інфармаваць Еўропу

Алег Новікаў патлумачыў, што паколькі Еўрапейская партыя зялёных прадстаўлена ў Еўрапарламенце і мае трэцюю па колькасці дэпутатаў групу, то гэта дае беларускім "зялёным" дадатковы сродак даносіць інфармацыю пра сітуацыю ў Беларусі да кіраўніцтва Еўрапейскага Звязу.

"Мы шлі да гэтага паўтара-два гады, - кажа старшыня Беларускай партыі “Зялёныя”. - Гэта была на першым этапе адна з галоўных тактычных задач партыі для мяне пасля таго, як я быў абраны на пасаду старшыні, і зараз мы будзем думаць над новымі тактычнымі задачамі, бо “зялёныя” займаюцца таксама правамі меньшасцяў, грамадзянскай супольнасці".

"Зялёныя" каштоўнасці

"Для нас вельмі важная праблема антыфашызма, праблема антымілітарызма. У прыватнасці, ідэя размяшчэння ў Беларусі расійскай зброі новага пакалення ў нас выклікае негатыўнае стаўленне, і мы будзем з польскімі "зялёнымі" рабіць сумесную акцыю ў лістападзе, паспрабуем зрабіць вялікі канцэрт у Варшаве супраць размяшчэння ў Польшчы амерыканкіх ракет і, адпаведна, у Беларусі расійскіх”, - распавядае Алег Новікаў.

Еўрапейская партыя "зялёных" была заснаваная ў 1984 годзе, яна з’яўляецца галоўным каардынуючым органам еўрапейскіх экалагічных партыяў. Асноўнымі прынцыпамі ЕПЗ з’яўляюцца экалогія, сацыяльная справядлівасць, дэмакратыя, талерантнасць. Прадстаўнікі ЕПЗ уваходзяць у структуры Еўразвязу, адказныя за стасункі з Беларуссю. Так, нямецкі дэпутат Элізабэт Шродтэр ачольвае камісію па пытаннях Беларусі пры Еўрапейскім парламенце. (гк)

Контекст