1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Беларускія дзеці перамаглі на міжнароднай алімпіядзе па турэцкай мове

Беларускія дзеці перамаглі на міжнароднай алімпіядзе па турэцкай мове. 13-цігадовая Ксенія Жук перамагла ў конкурсе песні, 17-гадовая Аліна Прыхадоўская – у конкурсе малюнку, а Яўген Грыневіч заняў другое месца ў конкурсе граматыкі турэцкай мовы. Міжнародная алімпіяда па турэцкай мове праходзіць чацвёрты раз, у ёй бралі ўдзел дзеці з 84 краінаў сьвету, і ўпершыню сярод іх былі беларусы. Ксенія Жук і Аліна Прыхадоўская вучацца ў гімназіі і школе. Яўген Грыневіч – навучэнец Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, які ад 2003 году знаходзіцца ў нелегальных умовах. 28 чэрвеня ў Мінску на стадыёне “Дынама” адбудзецца канцэрт турэцкага спевака Тархана. На гэтым канцэрце запланаваны выступ беларускіх пераможцаў алімпіяды.