1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Беларускіх студэнтаў не выпускаюць за межы краіны

Беларускім студэнтам стала практычна немагчыма выехаць за мяжу. Для паездкі студэнта за межы Беларусі на стажыроўку ці навучанне цяпер неабходна атрымаць дазвол ад Міністэрства адукацыі. Аднак гэтых дакументаў практычна не выдаюць. Так, у Беларускім дзяржаўным універсітэце зрываюцца запланаваныя на сакавік стажыроўкі ў Чэхіі студэнтаў-філолягаў. Забарона накладзеная нават на выезды ва ўсходнім накірунку. Не атрымала дазволу на стажыроўку ў расійскім Дубне група студэнтаў-фізікаў.