1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Беларускую кнігу – дзецям

Актывісты “Маладога фронту” падалі ў Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне 1 лістапада на сталічнай Плошчы Бангалор дабрачыннага канцэрту ў рамках кампаніі “Беларускую кнігу – дзецям”.

default

Фота з архіву

Плануецца, што ўдзельнікамі імпрэзы стануць вядомыя ў Беларусі рок-гурты і асобныя выканаўцы, а ў якасці пропуску на канцэрт арганізатары прапануюць гледачам прыносіць кніжкі на беларускай мове, якія будуць перададзеныя ў дзіцячыя дамы разам з ужо сабранай у межах кампаніі “Беларускую кнігу – дзецям” літаратурай.

Адзін з заяўнікаў мерапрыемства Дзяніс Карноў распавёў Deutsche Welle пра мэты кампаніі і заяўленага канцэрта.

“Мы вырашылі гэтым канцэртам падзякаваць усіх, хто ўдзельнічаў у кампаніі, хто ахвяраваў кнігі. Мы спадзяемся, што на гэтым канцэрце людзі будуць яшчэ прыносіць кнігі, якія потым пойдуць у дзіцячыя дамы. У нас у Беларусі вельмі цяжка з беларускай мовай, у дзіцячых дамах, калі ёсць кнігі, то яны пераважна рускамоўныя. Таму мы робім гэта, каб беларускія дзеткі маглі чытаць на сваёй роднай мове казкі, вершы. Нам вельмі шмат тэлефануюць грамадзяне, якія ахвяруюць па адной-дзве кніжкі, збіраюць кнігі ў розных гарадах, таксама тэлефануюць і прапаноўваюць кнігі розныя грамадскія арганізацыіі выдавецтвы”.

Дзяніс Карноў спадзяецца, што сталічныя ўлады пойдуць насустрач арганізатарам мерапрыемства.

“Я думаю, што нам павінны дазволіць, бо гэты канцэрт усё ж менавіта для дзетак, і ўся гэта кампанія такая шчырая, прыгожая, кнігі – у дзіцячыя дамы, таму, мне здаецца, улады павінны нам дазволіць правесці канцэрт”.

Кампанія “Беларускую кнігу – дзецям” стартавала 1 верасня і працягнецца да канца лістапада бягучага году. (гк)