1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Беларуская апазіцыя: хто ў лес, а хто па дровы

Ёсць меркаванні, што беларуская апазіцыя зараз неактыўная, раз’яднаная, разрозненая і не мае лідэра. Ці так гэта, і якім мае быць лідэр апазіцыі?

default

Па словах палітычнага аглядальніка Аляксандра Класкоўскага, беларуская апазіцыя зараз расцярушаная, раз’яднаная, і ёй бракуе менавіта моцных лідэраў.

"Канешне, тут можна загінаць пальцы і прыводзіць шэраг аб’ектыўных брутальных чыннікаў, якія працуюць супраць палітычнай апазіцыі. І ад яе нельга патрабаваць немагчымага, таму што ва ўмовах жорсткага таталітарнага рэжыму паводле вызначэння яна не можа быць вельмі моцнай", - кажа палітолаг.

На тыя ж граблі

Як адзначае Аляксандр Класкоўскі, адна рэч, калі апазіцыя, безумоўна, не можа сягнуць вышэй галавы, а іншая рэч, калі яна раз за разам наступае на адны і тыя ж граблі.

"Шэраг электаральных кампаній, а гэта тычыцца і мінулых прэзідэнцкіх выбараў, і цяперашніх нядаўніх парламенцкіх, паказалі, што там, дзе можна і трэба было б кансалідавацца і выпрацаваць хай сабе не пераможную, але ўцямную стратэгію, там пачынаецца працэс, які можна перадаць выслоўем "хто ў лес, а хто па дровы".

Такі раздрай унутры дэмакратычных сілаў, паводле палітолага Валерыя Карбалевіча, звязаны з адсутнасцю адзінага лідэра дэмакратычных сілаў.

"Было б лепш, каб ён быў для апазіцыі, але пытанне ў тым, як яго знайсці. У дэмакратычных краінах усё вызначаецца проста: у каго больш высокі рэйтынг, хто мае больш шансаў атрымаць перамогу ў прэзідэнцкіх выбарах, той з’яўляецца лідэрам і таго вылучаюць адзіным кандыдатам".

У Беларусі, падкрэслівае эксперт, сітуацыя зусім іншая.

"У нас сацыялагічныя апытанні дапамагчы не могуць, таму што рэйтынг усіх лідэраў, акрамя Лукашэнкі, вельмі нізкі, толькі рэйтынг Мілінкевіча трохі затрымаўся пасля прэзідэнцкіх выбараў і дасюль трымаецца яшчэ нядрэнна, але да наступных прэзідэнцкіх выбараў, магчыма, што ён і абваліцца".

Хто такі лідэр?

Kommentar englisch Opinion

На думку Валерыя Карбалевіча, лідэр апазіцыі мусіць быць "чалавекам, які можа аб’яднаць апазіцыю, можа вылучаць новыя ідэі, ініцыяваць іх і мабілізаваць на іх рэалізацыю вялікую колькасць людзей. Лідэр павінен быць прэзентабельным для электарата".

Палотолаг лічыць, што дэмакратычныя сілы мусяць ужо цяпер займацца пытаннем вылучэння пэўнай асобы, каб паўнавартасна ўдельнічаць у наступнай вялікай і важнай электаральнай кампаніі – прэзідэнцкіх выбарах.

"Калі грамадства падтрымлівае нейкага апазіцыйнага лідэра, то галасуе не за канкрэтнае прозвішча, а галасуе за чалавека, на якім стаіць брэнд "адзіны кандыдат", - адзначае Валеры Карбалевіч. - То бок, калі гэты брэнд "павесіць" на чалавека, то яго рэйтынг вырастае. Ёсць апазіцыйны электарат, а гэта каля 20 працэнтаў, якія стабільна будуць за яго галасаваць. Значыць, яго рэйтынг адразу будзе каля 20 працэнтаў, а астатняе ўжо будзе залежаць ад яго асабістых якасцяў, якія патрэбны лідэру".

Як мяркуе Аляксандр Класкоўскі, апазіцыя, на жаль, спазняецца і зараз ставіць на парадак дня ў якасці ці не галоўнага пытання інфармаванне аб выніках мінулай кампаніі. "Хаця трэба не пра леташні снег, а пра заўтрашнія падзеі думаць ужо сёння".

Контекст