1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Беларуская апазіцыя адкрывае трэці фронт

Акрамя адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў А. Мілінкевіча і лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” А. Казуліна, рашэнне пра ўдзел у выбарах прыняў генерал Валеры Фралоў

default

Валеры Фралоў мяркуе, што ў яго ініцыатыўную групу ўвойдуць каля тысячы асобаў. А вось, Андрэй Клімаў, які заклікаў да рэвалюцыі і цяпер асуджаны, а таксама лідэр Рады беларускай інтэлігенцыі Ўладзімір Колас выступілі за байкот будучых выбараў.

Але матывы абодвух - супрацьлеглыя. На думку Клімава, Масква ды Еўразвяз не падтрымліваюць ды не прызнаюць вынікі выбараў. Колас жа лічыць, што ўдзел дэмакратаў дапаможа Аляксандру Лукашэнку ў легітымізацыі вынікаў галасавання.

Аналагічны пункт гледжання выказаў і кіраўнік Беларусскага кангрэсу дэмакратычных прафзвязаў Аляксандр Ярашук, якога да апошняга моманту таксама называлі верагодным кандыдатам. “ Гэта будзе ўдзел у фарсе,” – заявіў Ярашук. Па гэтай жа прычыне адмовіліся балатавацца на пасаду прэзідэнта экс-міністр замежных справаў Пятро Краўчанка ды дачка былога першага сакратара кампартыі Беларусі Наталля Машэрава.

Між тым, з’явіліся выказванні, якія ставяць пад сумнеў правамернасць прызначэння выбараў на 19 сакавіка. Юрыст ды праваабаронца Алег Воўчак распаўсюдзіў праз Інтэрнэт заяву аб тым, што правядзенне выбараў у сакавіку не адпавядае беларускай Канстытуцыі. “Я лічу, першае, што абаваязаныя зрабіць прэтэндэнты на пасаду прэзыдэнта, – гэта звярнуцца ў Канстытуцыйны суд” – сказаў мне Воўчак.

“Адпаведна артыкулу 81 Канстытуцыі выбары прызначаюцца не пазней за пяць месяцаў да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў прэзідэнта. Гэтыя пяць месяцаў даюцца на падрыхтоўку прэтэандэнтаў. А зараз да 19 сакавіка часу застаецца ў іх значна меней”.

На думку Воўчака, выбары таксама нельга назваць датэрміновымі, паколькі няма прычыны іх прызначэння, напрыклад, прэзыдэнцкая пасада не вакантная. Калі Аляксандр Лукашэнка не пераможа, то ў краіне можа з’явіцца два прэзыдэнты, мяркуе праваабаронца. Нагадайма, раней дэпутат Мікалай Дубовік таксама ўказваў на тое, што парламент адбірае ў прэзідэнта тры законных месяцы яго праўлення.

“У прынцыпе, так яно і ёсць, але гэта права дэпутатаў” – адказаў “Нямецкай хвалі” сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік. Як гэта суадносіцца з тым, што прэзідэнт абіраецца тэрмінам на пяць гадоў, сакратар Цэнтравыбаркаму патлумачыць не здолеў.

Также по теме