1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

БАЖ скончыла чарговы этап назірання за асвятленнем прэзідэнцкіх выбараў у беларускіх СМІ

Па словах кіраўніка гэтага праекту медыя – аналітыка Алеся Анціпенка, з 21 лютага да 1 сакавіка было зафіксавана шмат фактаў парушэння прынцыпу роўных магчымасцяў вядзення агітацыйнай кампаніі дзяржаўнымі СМІ. „Нягледзячы на тое, што ўсе кандыдаты фармальна мелі аднолькавы час і плошчу ў дзяржаўных медыях, многія электронныя і друкаваныя сродкі масавай інфармацыі фактычна працавалі на карысць толькі аднаго кандыдата, рэпрэзентуючы яго надзвычай станоўча ці станоўча. Астатнія кандыдаты характарызаваліся пераважна негатыўна альбо нейтральна“,- гаворыцца ў заяве асацыяцыі. Маніторынг беларускіх СМІ будзе працягвацца да заканчэння выбарчай кампаніі.