1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

БАЖ патрабуе расследавання ўсіх абставінаў знікнення журналіста Змітра Завадскага

Праўленне грамадскай арганізацыі “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прыняла заяву з нагоды шостай гадавіны знікнення журналіста Змітра Завадскага. Сябра БАЖу, аператар расійскага тэлеканалу ОРТ знік 7 ліпеня 2000 году. У заяве беларускіх журналістаў, у прыватнасці, адзначаецца: “Усе гэтыя гады праваахоўчыя органы Беларусі, дэманструючы надзвычайную бездапаможнасць, так і не далі адказу на пытанні: хто быў арганізатарам і выканаўцам гэтага злачынства, што насамрэч здарылася са Змітрам і дзе шукаць яго сляды”. Нагадайма, што 31 сакавіка 2006 году папярэдняе следства па справе аб знікненні Завадскага было чарговым разам прыпыненае Пракуратурай Рэспублікі Беларусь. У звязку з гэтым БАЖ, выказваючы думку больш як тысячы сваіх сябраў, настойліва патрабуе ад кампетэнтных праваахоўчых органаў аднавіць і правесці ў поўным аб’ёме расследаванне ўсіх абставінаў знікнення журналіста Змітра Завадскага.