1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

БАЖ звярнуўся да генпракурора

2 сакавіка БАЖ звярнуўся да генпракурора Беларусі Рыгора Васілевіча ў звязку з падзеямі 27-28 сакавіка – ператрусамі ў офісах недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі і прыватных кватэрах незалежных журналістаў.

default

Пад час ператрусаў былі сканфіскаваныя капмутары, аўдыё- і фота тэхніка, іншыя рэчы. У сваім допісе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) настойвае на “аднаўленні законнасці, вяртанні адабранай маёмасці, а таксама на абароне правоў і законных інтарэсаў журналістаў”. Копіі звароту накіраваныя на адрас старшыні КДБ Юрыя Жадобіна і пракурора горада Мінска Мікалая Куліка.

Старшыня БАЖ Жанна Літвіна пракаментавала DW-RADIO прычыны звароту да высокапастаўленых сілавікоў.

“На сённяшні дзень мы маем вельмі шмат водгукаў падтрымкі, праявы салідарнасці з боку міжнародных журналісцкіх арганізацыяў. Яны далучылі свае галасы да нашых патрабаванняў вярнуць тэхніку, спыніць пераслед незалежных журналістаў. Але зразумела, што гэта грамадская думка, а людзі, якія сёння працуюць у пракуратуры альбо ў гэтых дзяржаўных структурах – ад іх залежыць прыняцце рашэнняў, і ад іх залежыць адрэагаваць на ўсе гэтыя патрабаванні і заклікі”.

Жанна Літвіна падкрэсліла, што ўціску падвергліся пятнаццаць журналістаў. “У іх кватэрах былі праведзеныя ператрусы, а таксама ў чатырох іншых памяшканнях. Абсалютна зразумела, што гэта ўсё было скіравана на тое, каб нагнаць страху на журналістаў. Я не саромеюся і сёння абзываю гэтую акцыю беспрэцэдэнтнай акцыяй, скіраванай на разгром незалежнай журналістыкі. А канчатковая яе мэта – паставіць заслон, паставіць бар’еры распаўсюду інфармацыі, якая не кантралюецца і не цэнзуруецца”.

Контекст