1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Багна шырынёю ў 89 міліметраў

У нямецкіх кінатэатрах шдзе паказ дакументальнай стужкi аб жыцці беларускай моладзі

default

За мяжою дакументальная стужка нямецкага рэжысёра Себасціяна Хайнцэля «89 міліметраў – свабода ў апошнім аплоце дыктатуры Еўропы» была паказаная на некалькіх кінафестывалях, у тым ліку ў Празе ды Браціславе. У кастрычніку стужку адзначыў адмословым прызам Цэнтр палітычнай адукацыі зямлі Райнланд-Пфальц. А з канца лістапада фільм «89 міліметраў» дэманструецца на экранах нямецкіх кінатэатраў.

Паміж капіталістычнай Еўропай і Беларуссю, якую завуць “апошнім аплотам дыктатуры”, пралягае багна шырынёю ў 89 міліметраў. Менавіта настолькі розніцца шырыня чыгуначнай каляіны ў Заходняй і Усходняй Еўропе. Здымаючы фільм “89 мліметраў”, 25-гадовы нямецкі рэжысёр Себасціян Хайнцэль не ставіў сабе за мэту даць канчатковае вызначэнне палітычнае сітуацыі ў Беларусі. Гаворыць прадусар фільму Штэфан Клоос:

“Ён паказвае палітыку праз вельмі асабістыя перажыванні герояў, як, між іншым, і належыць у фільме. Шасцёра маладых беларусаў дзеляцца сваімі меркаваннямі наконт жыцця ва ўмовах гэтак званага таталітарнага рэжыму. І распавядаюць, наколькі вольна яны сябе там пачуваюць і пра што мараць”.

Пяць разоў прыязджалі у Мінск рэжысёр Себасціян хайнцэль і аператар Ойген Шлегель. Афіцыйнага дазволу на правядзенне здымкаў яны не мелі. На вуліцах даводзілася здымаць патаемна. Альбо пад выглядам студэнтаў, што цікавячцца сталінскай архітэктурай. Ім удалося адзняць 200 відэакасетаў і паспяхова перавезці іх у Нямеччыну. Галоўнае пытанне, узнятае ў фільме, - што такое свабода ў разуменні маладзёнаў, якія жывуць у Беларусі.

“У кожнага з шасці герояў – свой уласны погляд на свабоду. І сваім меркаваннем яны дзеляцца дастаткова шчыра. Мы шмат часу правялі з гэтымі маладзёнамі. Толькі калі нашыя стасункі рабіліся даверлівымі, мы задавалі пытанне: “Наколькі вольна ты пачуваешся тут, у Беларусі?”.

Героі фільму “89 міліметраў” – зусім розныя людзі: вайсковец, журналістка, апазіцыянер, танцоўшчыца, былы супрацоўнік міліцыі, маляр. Гэтак жа жыяметральна розныя ў іх і разуменні волі.

Аляксандр з руху “Зубр” актыўна змагаецца за звяржэнне рэжыму Лукашэнкі. Ужо не менш за 30 разоў яго затрымлівала міліцыя. А вайскоўца Ігара ўвогуле не цікавіць, якая палітычная сістэма дзейнічае ў краіне, дзе ён жыве.

Адна з гледачоў, былая мінчанка Алена, пасля прагляду фільму сказала:

«Усё жыццё жыла Беларусь у такіх умовах, пад дыктатураю, і прызвычайвацца не трэба. Яны альбо не разумеюць, альбо не жадаюць разумець. На маю думку, у фільме самае рэалістычнае выказванне маладзёна, які сказаў, што ён не ведае дыктатуры... я мяркую, што гэта думка дзьвюх трацінаў беларусаў”.

З Заходняй Еўропы стужка “89 міліметраў – свабода ў апошнім аплоце дыктатуры” накіравалася на амерыканскі кантынгент. У гэтыя дні паказ фільму адбываецца ў Манрэалі, а ўвесну яго ўбачаць і ў Злучаных Штатах.

Згодна папраўкаў у заканадаўстве Беларусі, прынятых тыдзень таму, за прадастаўленне замежным дзяржавам і міжнародным арганізацыям “загадзя ілжывых звестак аб палітычным, эканамічным і сацыяльным становішчы ў Рэспубліцы Беларусь” грамадзяне гэтай краіны могуць пазбавіцца волі на тэрмін да двух гадоў.

“Увогуле няма падставаў, каб у кагосці з герояў фільму ўзніклі непрыемнасці. Ніхто з іх не сказаў нічога асуджальнага”, - лічыць Штэфан Клоос. Тым не менш, аўтары фільму з трывогаю сочаць за лёсам маладзёнаў, якія пагадзіліся перад камераю выказаць свой погляд на жыццё ў краіне “апошняга дыктатара Еўропы”.

Контекст