1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

А. Мілінкевіч упершыню сустрэўся з выбаршчыкамі Мінска

На сустрэчу прыйшлі каля паўтары тысячы жыхароў горада. Сустрэча адбылася па плошчы перад кінатэатрам “Бярэсьце”, бо ў памяшканне ўдзельнікаў акцыі не пусцілі, нягледзячы на тое, што перадвыбарны штаб Мілінкевіча загадзя паведаміў адміністрацыі кінатэатра пра яе правядзенне. На сустрэчы Мілінкевіч павіншаваў жанчын з Міжнародным жаночым днём, расказаў аб сваёй перадвыбарнай праграме і адказаў на пытанні выбаршчыкаў. Ім таксама была зроблена заява, у адпаведнасці з якой 19 сакавіка ў 8 гадзін вечара Мілінкевіч разам з яго падтрымшчыкамі мірна выйдуць на Кастрычніцкую плошчу горада Мінска з мэтай абароны сваіх галасоў, праўды і справядлівасці.