1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

А. Мілінкевіч перадаў харчовыя запасы палітзаключаным у Мінскім спецразмеркавальніку

Адзіны кандыдат у прэзідэнты ад дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч сёння наведаў спецразмеркавальнік, што знаходзіцца па вуліцы Акрэсціна ў Мінску, з намерам перадаць харчовыя перадачы палітзаключаным, якія былі незаконна арыштаваны за ўдзел у сустрэчах кандыдата з выбаршчыкамі, а таксама актывістам маладзёжнага супраціўлення “Зубр”. Падтрымліваючы такім чынам ўсіх незаконна затрыманых, лідэр беларускай апазіцыі выказаў спадзяванне на тое, што, калі Беларусь будзе свабоднай, падобнае самавольства і беззаконнасць ніколі больш не паўторацца.