1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

А. Мілінкевіч выступіць на Парламенцкай асамблеі НАТА

26 і 27 траўня ў Парыжы ў рамках вяснавой сесіі Парламенцкай асамблеі НАТА чакаецца выступ лідэра аб'яднаннай беларускай апазіцыі Аляксандра Мілінкевіча. Плануецца, што Мілінкевіч выступіць на адкрыцці сесіі і адкажа на пытанні парламентароў. На наступны дзень ён возьме удзел у працы палітычнага камітэту НАТА ў якасці запрошанага дакладчыка. Як паведамляе прэс-служба НАТА, у рабоце сесіі возьмуць удзел каля 340 дэпутатаў. А з прамовамі да іх звернуцца галава Парламенцкай Асамблеі, НАТА Пьер Лелюш, генеральны сакратар альянсу Яап де Хоап Схеффер, міністр унутраных справаў Францыі Ніколя Сарказі, прэзідэнт Азербайджану Ільхам Аліеў і прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі.