1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

А. Лукашэнка: "Умешвацца у сітуацыю ніякім назіральнікам не будзе дазволена"

22 верасня кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, прысвечаную кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

default

“Вы ведаеце, мы ўжо столькі нагаварылі, так ужо пад дудку назіральнікаў і Захада плясалі, што некаторыя кіраўнікі акруговых і ўчастковых камісіяў на месцах паціскаюць плячыма і задаюць пытанне: можа, Захад і далей будзе камандаваць? – сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта я вобразна кажу. Я хачу яшчэ раз папярэдзіць усіх, і няхай гэта пачуюць кіраўнікі камісіяў: на ўчастках, у Цэнтрвыбаркаме, у акруговых камісіях, ва ўчастковых камісіях гаспадары. У нас усё гэта рэгламентавана законам.

Мы ні ад каго вынікі не хаваем і падлік не хаваем, але гаспадары – старшыні ўчастковых камісіяў. Яны, перш за ўсё, будуць несці адказнасць за тое, як пройдуць выбары ў іх на ўчастку, і як забяспечаны падлік галасоў. Таму ўмешвацца ніякім назіральнікам у сітуацыю не будзе дазволена. Вы хочаце, назіральнікі, там вырашыць нейкае пытанне, ідзіце да старшыні ўчастковай камісіі і там вырашайце. Яны вызначаць увесь парадак і галасавання, і даліку галасоў, і падсумавання вынікаў”.

Палітолаг Аляксандр Класкоўскі так пракаментаваў DW-RADIO панядзелкавы выступ прэзідэнта Беларусі Аляксандра:

“Сэнс сённяшняй нарады – гэта ўстаноўкі беларускай вертыкалі, каб яны не падмануліся вось гэтым экспартным варыянтам піяру пад эгідай лорда Бэла, калі гаворыцца, што ў нас тут нябачаны разгул дэмакратыі і гэтак далей.

Па-першае, са спасылкай на сацыёлагаў была названая пажаданая лічба яўкі – 85 адсоткаў, і, натуральна, вертыкаль гэта ўспрыме як загад да дзеяння. Па-другое, было сказана, што нельга дапусціць другога Майдану, і гэта ўжо недвухсэнсоўны сігнал сілавікам. І па-трэцяе, калі казаць спрошчана, не трэба надта даваць волі ўсялякім назіральнікам, не трэба так ужо “на задніх лапках” хадзіць перад Захадам.

Рэзюмэ такое, што, пры ўсім жаданні нармалізаваць стасункі з Захадам, галоўнае для беларускай улады – гэта трымаць у кулаку ўнутраную сітуацыю. Тут нічога новага няма, і сёння кіраўнік дзяржавы яшчэ раз проста давёў вертыкалі, што ўсё ў гэтым сэнсе застаецца па-старому”. (гк)

Контекст