1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

"А вы ноктюрн сыграть смогли бы?"

У любой заходняй краіне кожны чалавек, які мае што сказаць, мае на гэта і права і магчымасць. Таму ніхто не забараняе вулічных музыкаў. У Беларусі сітуацыя з вулічнымі музыкамі нашмат складанейшая.

У Кёльне нельга больш за 30 хвілінаў граць на адным месцы. У Францыі ёсць нават спецыяльны конкурс для вулічных музыкаў, каб кожны мог атрымаць пасведчанне, як быццам кваліфікацыю. З павагай там імкнуцца людзі ставіцца адзін да аднаго. У нас, напэўна, таксама гарадскі выканаўчы камітэт дбае пра сваіх падапечных, гэта значыць, пра жыхароў сталіцы, турбуецца і клапоціцца. У 1995 годзе была выдадзеная пастанова, якая забараняе музіцыраванне ў людных месцах. І звязаная яна зусім не з падаткамі на незвычайны способ заробку грошай. Гэта забарона на шум. Старшы інспектар ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі гарадскога ўпраўлення ўнутранных справаў выканаўчага камітэту Ўладзімір Станіслевіч цытуе пастанову :

«Дзейнічае рашэнне Мінгарвыканкаму ад 1995 году нумар 419, дзе згодна пункту 3 вулічныя музыкі, што парушаюць грамадскі парадак, што выяўляецца ў крыку, свісце, громкіх спевах, гульні на музычных інструментах, уключэнні на поўны гук магнітафонаў, радыёпрымачоў, тэлевізараў на вуліцах і плошчах гораду, цягне накладанне штрафу ў памеры до аднаго мінімальнага заробку».

З яго словаў, прафілактычная работа - гэта несілавое ўздзеянне. Ён удакладняе, што кожны грамадзянін, які грае на вуліцах гораду – індывідуальнасць, якая патрабуе індывідуальнага падыходу. Алена грае ў падземных пераходах і ўжо неаднойчы сутыкалася з органамі аховы правапарадку:

«На самой справе ўсё залежыць ад саміх органаў прававарадку. Есць міліцыянты, якія праходзяць ці прыпыняюцца, слухаюць, яшчэ грошы даюць. А ёсць, зразумела, і такія істоты, якія з крыкам : « Вы что - дебилы, вам что , непонятно“ і далей лаюцца…»

«Яны кажуць, што «в общественных местах шуметь запрещено, собираться группами больше трех человек запрещено, дышать запрещено. Можно только спать на ходу»,

- дадае Алесь, таксама вулічны музыка.

“Я проста ў зяў гітару і пайшоў граць на вуліцу. Каля мяне сабрал о ся шмат народу. Спявалі разам са мной. Яны гутарылі са мной, паміж сабой. Мне гэта вельі спадабалася. І з т ае пары я пачаў граць часцей і часцей. І калі яшчэ плацяць грошы за гэта -добры ст ы мул. ”

З нашых вуліцаў ужо даўно зніклі беспрацоўныя адукаваныя музыкі, якія ўлагоджвалі слых творамі класічнай спадчыны. Не вельмі гэта ўдзячная справа кожны дзень тлумачыць, што хочашь граць, і што гэта патрэбна. «Больш удзячную публіку яны знаходзяць на вуліцах Мюнхена ці Рыма», - кажа вольны мастак Анджэй Паплаўскі. Паводле яго, вульчныя музыкі – яскравая праява свабоды ў грамадстве і дзяржаве. Замежным гасцям не патрэбна нават чытаць Канстытуцыю краіны, каб даведацца пра існуючы дзяржаўны лад. Неабходна толькі пагуляць па вуліцах сталіцы, уважліва паназіраць і...не заўважыць ні вольных мастакоў, ні вулічных музыкаў.

« Забараняць музыку ў пераходах нельга . Гэта дэградацыя ».

Аднак ці толькі дзяржава імкнецца забараніць вольнае мастацтва? Некаторыя беларускія мінакі таксама не вельмі радыя грукату і шуму ў пераходах, які стварае моладзь з гітарамі ці акардэонам.

«Некаторыя кажуць: дзяўчына, вы так прыгожа спяваеце. Падыходзяць, даюць пяць тысячаў, кажуць, прабачце, што мала. А вось сёння, напрыклад, іншла бабулька і кажа, « до чего м о лодежь дошла. Лучше бы водку под забором пили».

«У нас есць звычка нацыі. Хадзіць з разумным выглядам і не звяртаць ні на што ўвагу. Людзі напружаныя, і калі яны бачаць музыку… Ён грае на вуліцы, ён адкрывае сваю душу. Яны думаюць, вось яму весела…І проста зайдросцяць».

Эпоха рамантызму відавочна скончылася. Прыйшоў час парадку і спакою ў грамадстве:

« Разумееце, ё сць дзве сілы. Гэта ўжо філасофія. Сіла , якая ё сць дзяржава , і сіла , яка я ёсц ь народ. Дзяржава імкнецца як мага болей нейтралізаваць народ, зрабіць так , каб людзі ператварыліся ў сярэднюю праслойку, масу, каб імі было л ё гка кіраваць. Але людзі - не такое быдла, як дзяржава ў яўляе.

„А вы ноктюрн сыграть смогли бы на флейте водосточных труб? “ І не спрабуйце. Не атрымаецца. Шумець забаронена.