1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Аўтар кнігі “Расстрэльная каманда” звярнуўся да сенатара М.Чаргінца

Алег Алкаеў, аўтар дакументальнай кнігі “Расстрэльная каманда”, звярнуўся ў адкрытым лісце да сенатара Мікалая Чаргінца. У сваім звароце былы начальнік СІЗО запытвае пра лёс чалавека па прозвішчы Сяргей Атрошчанка, які магчыма памёр ад збіцця падчас разгону дэманстрацыі 25 сакавіка. Нагадаем, што некалькі дзён таму старшыня пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспекі Мікалай Чаргінец заявіў, што неабходна прыцягнуць да адказнасці тых, хто распаўсюджвае хлуслівыя чуткі пра смерць Сяргея Атрошчанкі, паколькі такога чалавека ўвогуле не існуе. У сувязі з гэтым Алкаеў хоча высветліць, хто ж тады ляжаў на асфальце з прабітай галавой і каго на насілках спехам зносілі з вуліцы СОБРаўцы. У той жа час Алег Алкаеў сумняваецца, што гэтая інфармацыя стане вядомай, паколькі да справы непасрэдна датычныя асобы з асабістай гвардыі прэзідэнта, якая ўваходзіць у структуру СОБРа.