1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Астравецкі актывіст Іван Крук - у Глыбоцкай турме

Жонка астравецкага актывіста Івана Крука атрымала ліст, у якім муж паведамляе, што адбывае пакаранне ў Глыбоцкай турме на Віцебшчыне. 15 траўня Івана Крука асудзілі на 6 месяцаў арышту. Лідскі раённы суд прызнаў яго вінаватым ва ўчыненні гвалтоўных дзеянняў у адносінах да міліцыянтаў. 10 ліпеня Крук з’явіўся ў Астравецкі райаддзел міліцыі, адкуль яго ў той жа дзень этапавалі ў Смаргонскі следчы ізалятар. Пасля гэтых падзеяў сям’я цягам двух тыдняў не мела пра Івана ніякіх звестак.