1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Артур Фінькевіч не шкадуе аб сваёй дзейнасці

6 лютага ў офісе Партыі БНФ адзін з лідэраў “Маладога фронту”, вызвалены ўчора з турмы, Артур Фінькевіч сустрэўся з журналістамі.

default

адзін з лідэраў “Маладога фронту” Артур Фінькевіч

Артур Фінькевіч падзякаваў усіх паплечнікаў, сяброў, прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу, журналістаў і проста грамадзян, якія аказвалі яму маральную падтрымку ў часе знаходжання і ў месцах абмежавання волі, і ў следчай турме. Маладафронтавец падкрэсліў, што, нягледзячы на сваё вызваленне, не мае ілюзіяў наконт змяненняў у краіне ў бок дэмакратыі.

“Можна казаць пра тое, што рэжым ідзе на нейкія саступкі пад грамадскім і еўрапейскім уплывам, але выпускаюць аднаго, а садзяць двух, а то і трох”, - даводзіць Артур Фінькевіч.

Ён распавёў, што 5-га лютага адбыліся ператрусы ў кватэрах полацкай маладафронтаўскай актывісткі Касі Салаўёвай, а ў Маладэчна “быў інцыдэнт з хрысціянскімі дэмакратамі, таму казаць пра тое, што рэжым ідзе да нейкай лібералізацыі, я б не стаў”.

Што тычыцца яго самога, Артур Фінькевіч ні аб чым не шкадуе і не збіраецца спыняць актыўную грамадскую дзейнасць.

Зараз маладафронтавец пачынае рыхтавацца да здачы ў лютым сесіі у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, дзе навучаецца на палітолага.

Контекст