1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Артур Фінькевіч будзе адбываць пакаранне ў Магілёве

Адзін з лідэраў Маладога фронту Артур Фінькевіч будзе адбываць пакаранне абмежаваннем волі ў Магілёве. Да 12-й ночы 29 чэрвеня ён мусіць прыбыць у магілёўскую спецкамендатуру. Маладзёну прысудзілі абмежаванне волі на два гады за палітычныя графіці. Артур Фінькевіч ёсць чацвёртым асуджаным, хто адбывае пакаранне на гэтак званай “хіміі” за апазіцыйную дзейнасць. Лідэр БСДП «Народная грамада» Мікола Статкевіч і вядомы апазіцыйны дзяяч Павал Севярынец пакараныя за арганізацыю вулічных акцыяў пратэсту супраць фальшаванняў вынікаў выбараў і рэферэндуму, былы дэпутат Андрэй Клімаў – за арганізацыю акцыі 25 сакавіка мінулага году пад лозунгамі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі.