1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Артур Клінаў: „У Мінску хаваецца вялікі патэнцыял“

Aднаму з найвядомейшых у Еўропе беларускіх мастакоў здаецца, што горад Мiнск па сваёй архітэктуре грандыёзны, але ніхто не займаўся ствареннем ідэі гэтага гораду, якую успрымалі б яго жыхары

default

„Менск вельмі дзіўны горад, які да пэўнага часу быў нявелічным правінційным гарадком. Але ў пэўны момант горад стаў проста бязумнымі тэмпамі расці, стаў адным з найбуйнейшых гарадоў ў Еўропе. За гэтым ростам не паспявала асэнсаванне гэтага росту. Тэксталогія гораду не была створаная. Ён быў пэўны час вялікім арганізмам без тэксту”.

лічыць беларускі мастак Артур Клінаў. Людзі, якія жывуць у такім горадзе, не маюць гарадской ідэнтычнасці:

„А чалавек, які жыве ў горадзе без тэксту, ён жыве ў пустым горадзе. Чалавек, які жыве ў Серабрянцы ці на Захадзе, ён жыве, не ведае, дзе жыве. Ён ведае, што ёсць гарады, Прага, Парыж, Лондан. Ён мае пэўны комплэкс, бо ён не ведае, дзе жыве .

Вось Клінаў і ўзяўся за тое, каб стварыць ідэнтычнасць Мінску. Мастак фатаграфаваў свой родны горад і выдаў фотаальбом пад назваю «Горад СОНца». На каляровых ды чорна-белых фотаздымках Мінск падаецца, з аднаго боку, ва ўсёй сваёй велічы. Ёсць выдатныя фотаздымкі ўсіх вялікіх пабудоваў часу ад трыццатых да пяцідзесятых гадоў, ад Акадэміі навукаў да Палацу прафсаюзаў. З іншага боку, Клінаў сфатаграфаваў таксама тое, што яму падаецца дзіўным ды асаблівым у Мінску: Маленькія, шчыльныя завулачкі, брыдкія двары за прыгожымі фасадамі. Таксама ён здымаў дзіўныя, лірычныя карціны сталіцы, напрыклад, падчас снежнай завірухі. Такім чынам, Клінаў хоча пачаць стваренне міту пра Мінск, горад сонца ды сну:

„Горад СОНца“ ў беларускай версіі мае два сэнсы, бо корань беларускага слова „сонца“, утрымае слова „сон“. І тут атрымоўваецца такая гульня слоў, і, як мне падаецца, зусім прыемная й адэкватная двухсэнсоўнасць. Менск, з іншага боку, гэта горад сонца. Гэта горад, які, бадай, адзіная ў свеце найбольш поўная матэрыялызацыя праекту пабудовы ідэальнага гораду..“

Клінаў упэўнены, што гарадскі міт можа даць чалавеку ўпэўненасць і веру ў месца, дзе ён жыве. Напрыклад, таму ж жыхару Серабрянкі:

„Апасля таго, што ён разумее, што ён жыве ў горадзе СОНца, што ён дзіця ці грамадзянін городу СОНца, то я думаю, што ў яго, ну можа й не крылы, але нешта можа ў яго вырасці“. (смяецца)

Клінаў лічыць, што яго праект «міталагізацыі Мінску» - гэта перш за ўсё мастацкі праект:

C учаснае, актуальнае мастацтва працуе на стыку самых розных галінаў челавечай дзейнасці. На стыку навукі, палітыкі, усяго-ўсяго-ўсяго. Гэта форма арт-праекту, але сфера реалізацыі, гэта акурат соцыюм, гэта соцыя-міталагічная сфера. Гэта крэацыя міту .

Кніга «Горад СОНца» надрукаваная на якаснай паперы, ды й самі фотаздымкі выкананыя на высокім узроўні. Адгэтуль дастаткова вялікі кошт выдання: за трыццаць тры беларускіх рублі можна набыць кнігу ў распаўсюднікаў. Клінаў вядзе перамовы, каб яна з'явілася таксама ў дзяржаўных кнігарнях. Але ён разумее, што стваренне новай ідэнтычнасці мінчукоў з дапамогаю адной кнігі будзе немагчыма:

„Кніга ці альбом „горад СОНца“, гэта толькі фрагментык праекту. Насамрэч, горад СОНца, гэта праект міту. Легенду пра Менск як пра горад СОНца. Для меня гэта фармат абсалютна новы, то есць гэта абсалютна безумны, амбыцыёзны фармат – крэацыя міта. У рэальнасці, гэты праект, ён павінен існаваць у медыйнай прасторы. Можа быць яшчэ фільм пра горад сонца, выстава й гэтак далей, але рэальна, гэта праект соцыя-міталагічны. Гэта легенда, якую мы мусім распавесці ўсяму беларускаму грамадзтву. Файна было б, каб грамадства паверыла ў гэты міт”.

Каб яно паверыла, патрэбная падтрымка дзяржаўных СМІ. Таму Клінаў пачаў з імі кантактваць. Ён ліцыць, што станоўчы міт пра сталіцу – гэта выгодна ўсім, у тым ліку й беларускай дзяржаве.