1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Арганізатары “Чарнобыльскага Шляху – 2006” звярнуліся па дазвол уладаў

Намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч падаў у Мінскі гарвыканкам заяўку на правядзенне “Чарнобыльскага шляху”, прымеркаванага да 20-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Івашкевіч просіць гарадскія ўлады даць дазвол на збор тысячы чалавек на Кастрычніцкай плошчы 26 сакавіка а 18-й гадзіне і на шэсце па праспекце Незалежнасці (Скарыны) да Акадэміі Навук, дзе мяркуецца правесці мітынг. Нагадаем, што 10 красавіка на прэс-канферэнцыі лідэр аб’яднанай апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч заклікаў сваіх прыхільнікаў узяць удзел ў традыцыйнай акцыі апазіцыі “Чарнобыльскі шлях”. Пры гэтым ён падкрэсліў, што тое, як пройдзе акцыя 26 красавіка, “залежыць ад рашэння ўладаў, але калі ўлада парушыць закон, апазіцыя лічыць магчымым ёй не падпарадкоўвацца”.