1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Арганізатары “Залатога шлягеру” пойдуць у турму

Учора Ленінскі раённы суд Магілёву прызнаў вінаватымі ў шэрагу злачынстваў былых кіраўнікоў фестываля “Залаты шлягер” Уладзіміра Браілоўскага і Вячаслава Любінскага. Былы мастацкі кіраўнік фэстываля Браілоўскі атрымаў дзевяць гадоў зняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці, ягоны калега, былы дырэктар “Залатога шлягера” Любінскі - усяго на паўгода меней і таксама з канфіскацыяй маёмасці. У Магілеве згадваюць, што калі “Залатым шлягерам” кіравалі Ўладзімер Браілоўскі і Вячаслаў Любінскі, у фестывальнай праграме бралі ўдзел не толькі зоркі СНД, але і вядомыя еўрапейскія спевакі . Былыя кіраўнікі фестываля “Залаты шлягер” не прызналі сябе вінаватымі ў крадзяжы, хаця і пацвердзілі, што давялося рабіць фіктыўныя справаздачы . Яны патлумачылі гэта тым, што не было іншай магчымасці , каб на прыстойным узроўні разлічыцца з артыстамі.