1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Апазіцыя не закрые ўсе участковыя выбарчыя камісіі

Фармаванне участкаў для галасавання на выбарах у беларускі парламент завяршылася 26-га ліпеня. Цяпер пачалося стварэнне участковых камісій, у якіх збіраецца ўзяць чынны удзел беларускія Аб'яднаныя дэмсілы.

default

Шэсць з паловай тысяч участковых выбарчых камісій - гэта самы ніжэйшы ўзровень у арганізацыі выбараў. Аднак адначасова ён адзін з самых важных, бо менавіта сябры гэтых камісіяў будуць лічыць выбарчыя бюлетэні, а акружныя камісіі - зацвярджаць пратаколы участковых.

Закрыць ўсе камісіі - гэта не рэальна

Вылучэнне кандыдатур ва ўчастковыя камісіі пройдзе да 10-га жніўня. Паводле Выбарчага кодэксу права на вылучэнне ў гэтыя камісіі маюць права палітычныя партыі, працоўныя калектывы і грамадзяне, шляхам падачы заяваў. Як паведаміў у інтэрв'ю "Нямецкай хвалі" каардынатар кампаніі "За свабодныя і справядлівыя выбары" Віктар Карняенка, зараз ідзе этап планавання у якія камісіі вылучаць сваіх прадстаўнікоў. Я запытаўся, ці плануюць яны закрыць сваімі прадстаўнікамі бальшыню выбарчых камісіяў? Палітык адказаў са спасылкай на досвед мінулых кампаніяў:

"Гэта будзе каля 1-1,5 тыс чалавек, якіх мы зможам вылучыць ва ўчастковыя камісіі. Безумоўна, ўсе камісіі закрыць пры адсутнасці фактычных рэсурсаў - вельмі складана. Тым больш, што ёсць такія ўчасткі ў сельскіх раёнах, дзе налічваецца 20 чалавек, а камісія паўнавартасная - 9 чалавек. Так што мы не можам ва ўсе камісіі вылучыць - гэта не рэальна".

Усё больш песімізму

Віктар Карняенка распавёў, што кампанія "За свабодныя і справядлівыя выбары" вырашыла, што сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі яна будзе вылучаць у буйных гарадах, а таксама там, дзе гэта будуць лічыць мэтазгодным кандыдаты з агульнага спіса Аб'яднаных дэмсілаў:

"Мы будзем вылучаць нашы мінімальныя патрабаванні, як гэта было і ў акруговыя камісіі, шляхам адзінага нашага спісу. І вось на гэты спіс будзем арыентаваць і міжнародную супольнасць, і ў першую чаргу - беларускага выбаршчыка".

Нагадаем, раней АДС ставілі ўльтыматум, што калі прадстаўнікі кааліцыі не патрапяць у акруговыя камісіі, апазіцыя можа адмовіцца ад удзелу ў выбарах. Больш за палову акруговых камісіяў засталіся вольнымі ад прадстаўнікоў дэмсілаў, але пакуль рашэнне аб пераглядзе фармату ўдзелу ў кампаніі не прымалася. Разам з тым, сярод лідэраў усё больш гучыць песімізму адносна гэтых выбараў. У інтэрв'ю "Нямецкай хвалі" сябра палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Дабравольскі нагадаў:

"У 2004 годзе Сяргей Калякін апублікаваў за два тыдні да выбараў усе вынікі па шэрагу сваіх выбарчых участкаў - з працэнтамі і лічбамі. І чынавенства нават паленавалася іх перарабіць - яны такія і былі. Пасля гэтага яго цягалі ў пракуратуру, але патыліся не пра фальсіфікацыі, а пра тое, адкуль ён даведаўся. Так што галоўная задача тут для нас - гэта праца з людзьмі, а пакуль што магчымасці прымусіць лічыць галасы у нас нажаль няма".

Контекст