1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Апазіцыйныя партыі лідзіруюць?

Літаральна два дні засталіся да завяршэння рэгістрацыі ініцыятыўных групаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Прапануем аналіз статыстыцы па заяўках.

default

Паводле афіцыйных дадзеных, усяго пададзена 448 заяваў на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў. Пакуль пра адмовы ў рэгістрацыі нічога не вядома. З улікам таго, што ў Палаце прадстаўнікоў 110 месцаў, то сярэдні конкурс па краіне ужо складае каля 4 прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат.

Рэйтынг л i дзераў па заяўках

Ужо сёння можна канстатаваць, што найбольшы конкурс сярод кандыдатаў будзе ў сталіцы - у сярэднім 6,5 чалавек на адно месца. Самы высокі конкурс за межамі сталіцы ў Магілёўскай вобласці - 4,3 чалавека на месца, самы маленькі ў Брэсцкай і Гродзенскай - 3 чалавекі.

У ліку партый, прадстаўнікі якіх падалі дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў, лідзіруюць апазіцыйныя. Што тычыцца лаяльных уладзе, то безумоўным лідэрам у гэтай намінацыі з'яўляецца Камуністычная партыя Беларусіі. У спісе заявак на рэгістрацыю ініцыятыўных груп яе прадстаўнікоў больш за усіх астатніх лаяльных партый разам узятых, і роўна столькі ж, колькі ў сваіх галоўных апанентаў - апазіцыйнай Партыі камуністаў Беларускай (18 заявак).

На першым месцы па заяўках Аб'яднаная грамадзянская партыя (29), за якой ідзе Партыя БНФ (22). Што тычыцца астатніх, то прадстаўнікоў казулінскай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) у тры разу больш за шушкевічскай партыі "Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада" - 18 і 6 заявак адпаведна. Пакуль партыйных удзельнікаў кампаніі крыху менш за 1/4 ад агульнай колькасці пададзеных заявак на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў.

Цікавыя супернікі

Што тычыцца цікавых персаналіяў, якія ўдзельнічаюць у кампаніі, то сёлета іх надзвычай многа. Карыстаючыся выпадкам, адзначу толькі некаторыя з іх. Мы ўзгадвалі пра тэрміновы прызыў на тэрміновую службу актывіста руху "За свабоду" Віталя Каратыша, які зарэгістраваў ініцыятыўную групу ў Лунінецкай выбарчай акрузе №13. Ягоны брат Іван паведаміў "Нямецкай хвалі" пра паспяховы збор подпісаў. Калі Віталя зарэгіструюць кандыдатам, то гэта будзе прэцэдэнт удзелу ў кампаніі салдата тэрміновай службу, але калі ён пераможа, то ў Авальнай залі ўпершыню з'явіцца дэпутат у мундзіры шараговага салдата.

Не менш цікавы выпадак з былым кіраўніком "Белага легіёна" Сяргеем Чыславым. Нагадаем, ён разам з паплечнікамі быў затрыманы па падазрэнні ў датычнасці да выбуху на канцэрце ў Дзень незалежнасці, не атрымаў абвінавачання і быў вызвалены з-пад варты. Сп. Чыслаў знаходзіцца пад падпіскай аб нявыяздзе і таму не мае магчымасці вярнуцца ў Маскву, дзе апошні час стала жыве.

Чалавек, з якога ўлады спрабавалі ляпіць вобраз тэрарыста, вылучаецца ў сталічным раёне Малінаўка па Ясінінскай выбарчай акрузе №100. У яго ініцыятыўную групу ўваходзіць філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч. Таму і дзейны дэпутат-камуніст Ігар Карпенка, і прадстаўніца Партыі БНФ Валянціна Свяцкая, якая ідзе па спісе АДС, атрымалі ўдвая цікавага суперніка.

Контекст

Также по теме