1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Анёлы - на радасць дзецям

У Вiцебску дзейнiчае адзiны на ўсёй постсавецкай прасторы музей анёлаў. Яго заснавальнiк — мастак Андрэй Сiдараў — задумаў калекцыю анёлаў як альтэрнатыву музею чарцей, што праславiў лiтоўскi Каўнас.

default

У Вiцебску дзейнiчае адзiны на ўсёй постсавецкай прасторы музей анёлаў. Яго заснавальнiк — мастак Андрэй Сiдараў — задумаў калекцыю анёлаў як альтэрнатыву музею чарцей, што праславiў лiтоўскi Каўнас.

Нягледзячы на сваю ўнiкальнасць, музей «Прыстанiшча анёлаў» не мае свайго памяшкання i дзяржаўнага статусу. Усе анёлы, створаныя рукамi мастака Аляксандра Сiдарава, з’яўляюцца яго ўласнасцю.

А прыстанiшча яны набылi ў фае тэатра «Лялька», кiраўнiцтва якога з радасцю падтрымала iдэю Сiдарава. I цяпер кожны дзень, акарамя выходных, маленькiх тэатралаў сустракаюць ясналiкiя стварэннi. У дзяцей яны карыстаюцца нязменнай цiкавасцю. Нават калi з цягам часу ў горадзе не знойдзецца памяшкання для музея анёлаў, тэатр «Лялька» не выселiць iх. Ды i сам мастак таксама не мае намеру ў такiм выпадку пазбаўляць радасцi сустрэчы з анёламi дзяцей. I «Прыстанiшча анёлаў» так i застанецца ў «Ляльцы».

Аляксандр Сiдараў захапiўся анёламi ў 1998 годзе, пасля таго як у тэатры былi пастаўленыя тры спектаклi з удзелам анёлаў «Загубленная душа», «Забыты скарб» i «Ладдзя роспачы». Затым з’явiлiся анёл ночы i анёл Вiцебска, якi, згодна народнаму павер’ю, знаходзiцца ў раёне гарадской ратушы. З таго часу так i павялося, што кожны месяц вось ужо сем год калекцыя майстра папаўняецца. Зараз у ёй ужо больш за пяцьдзесят ясналiкiх стварэнняў, кожнае з якiх са сваiм характарам i знешнасцю. Ёсць i мiнiяцюрныя анёлы, ёсць i вышынёй больш за метр. Крылатыя веснiкi ўсе, як адзiн, выразаныя мастаком з дрэва. Для гэтай мэты Сiдараў аддае перавагу лiпе, лiчачы, што менавiта яна з-за сваёй цеплынi i мяккасцi адпавядае анёльскаму характару. «Фiласофiя анёлаў простая ў сваёй мудрасцi. Галоўнае ў ёй – дабро i любоў», - лiчыць мастак.

Аляксандр Сiдараў стварае анёлаў, падпарадкоўвабчыся выклiку сваёй душы. Калекцыi сем гадоў, але толькi цяпер яму адкрылася, што ў «Прыстанiшчы анёлаў» нямала стварэнняў з дудачкамi i скрыпкамi, а з арфай – нiводнага. Але ж лiчыцца, што менавiта анёл, якi трымае ў руках арфу, прыносiць добрыя весткi. Таму мастак спяшаўся стварыць да Калядаў анёла, якi грае на арфе.

I дома ў мастака «прапiсаныя» яшчэ дзесяць анёлаў. Але iх ён лiчыць сямейнымi, таму ў тэатр яны наўрад цi трапяць. У адказ на пытанне, цi дапамагае майстру яго ўласны анёл-захавальнiк, Аляксандр адказаў сур’ёзна i лаканiчна: «Так, i неаднойчы».

Няхай захоўваюць i Вас вашыя анёлы.