1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Анжаліка Борыс дабралася до Польшчы

Нягледзячы на перашкоды з боку беларускіх уладаў, Анжаліка Борыс, старшыня непрызнаванага Саюза палякаў Беларусі, здолела патрапіць на тэрыторыю Польшчы. Нагадаем, што ў аўторак, сёмага лютага, беларускія памежнікі паведамілі Анжаліцы Борыс, што ў яе пашпарце няма месца, каб паставіць пячатку, і не выпусцілі яе з Беларусі. Старшыня СПБ сёння ўзяла ўдзел у паседжанні кансультацыйнай Рады Палоніі свету па запрашэнні маршалка Сенату Богдана Барусевіча. Учора прадстаўнікі Анжалікі Борыс сустрэліся з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім.