1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Андрэй Пачобут звярнуўся ў Генпракуратуру Беларусі з прычыны знявагі польскага герба на БТ

Андрэй Пачобут, актывіст непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў на Беларусі, падаў скаргу ў Генеральную пракуратуру з прычыны знявагі дзяржаўнага гербу Польшчы. Скарга датычыцца фільму пра польскіх шпіёнаў, паказанага надоечы па беларускай тэлевізіі. У фільме, аўтар якога Юры Пракопаў гаворыць пра шпіёнскую дзейнасць польскіх дыпламатаў і недзяржаўных арганізацыяў, крылы белага арла на польскім гербе былі прабітыя чорнымі зоркамі, і сам герб выглядаў не належным чынам. Актывіст СПБ звязвае з'яўленне фільму з прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі.