1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Амбасадараў краінаў Еўразвязу выклікалі ў МЗС Беларусі

Сёння амбасадары краінаў Еўразвязу, якія наведалі акцыю апазіцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, былі запрошаныя ў Міністэрства замежных справаў Беларусі. Учора паслы Велікабрытаніі, Нямеччыны, Латвіі, Літвы, Славакіі, Францыі і Чэхіі прыйші на плошчу з мэтай убачыць падзеі на ўласныя вочы. "Мы хочам падтрымаць дэмакратычны працэс, які лічым асновай любой краіны", — паведаміў глава дыпламатычнай місіі Велікабрытаніі Браян Беннет. Міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў выказаў спадзяванне, што амбасадары аб'ектыўна адлюструюць сітуацыю ў Беларусі ў дакладах сваім кіраўніцтвам. Заявы замежных палітыкаў і міжнародных арганізацыяў наконт непразрыстасці прэзідэнцкіх выбараў міністр пракаментаваў наступным чынам: “Мы ўсім усё скажам, хто гэтае заслужыў, дачакаемся толькі, пакуль усе выкажуцца“.