1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Аляксандр Мілінкевіч накіроўваецца ў Гомель

У аўторак лідэр аб'яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч прыедзе ў Гомель для ўдзелу ў канферэнцыі па чарнобыльскай тэматыцы. Пра гэта паведаміў кіраўнік штаба аб`яднаных дэмакратычных сілаў Віктар Карніенка. З нагоды дваццатай гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС дэмакратычныя арганізацыі планавалі правесці 25 красавіка мітынг у абласным цэнтры. Але гомельскія ўлады не далі дазволу на яго правядзенне. Таму было прынятае рашэнне не праводзіць несанкцыянаванай акцыі, але правесці канферэнцыю. "Першапачаткова планавалася, што палітычныя лідэры возьмуць удзел у акцыі, калі яна будзе дазволеная. У адваротным выпадку іх могуць затрымаць. Тады 26 красавіка яны не змогуць узяць удзел у "Чарнобыльскім шляху" ў Мінску", - сказаў Віктар Карніенка.