1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Аляксандр Мілінкевіч накіраваў ліст да кіраўнікоў краінаў “Вялікай Васьмёркі”

7 ліпеня лідэр аб’яднанай апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч праз дыпламатычныя місіі накіраваў ліст да прэзідэнтаў краінаў, якія збяруцца ў Расіі на саміт “Вялікай Васьмёркі”. У лісце, у прыватнасці, Мілінкевіч выказвае занепакоенасць з нагоды верагоднага рэферэндуму ў рамках праекту саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. “Любая пастаноўка пад пытанне незалежнасці беларускай дзяржавы выкліча рэзка негатыўную рэакцыю грамадства і будзе ўспрынятая як спроба аншлюсу”, - заявіў Аляксандр Мілінкевіч. Лідэр аб’яднанай апазіцыі адмыслова звяртаецца да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, гаспадара саміту “Вялікай Васьмёркі” ў Санкт-Пецярбурзе. Мілінкевіч просіць убачыць у сваёй інтэрпрэтацыі магчымага саюзнага рэферэндуму “толькі праяву глыбокага патрыятызму”.