1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Аляксандр Мілінкевіч наведае з візітам Швецыю

28 чэрвеня экс-кандыдат на прэзідэнта Беларусі Аляксандар Мілінкевіч накіруецца ў Швецыю, дзе адбудзецца яго сустрэча з прэм’ер-міністрам гэтай краіны Ёранам Пэрсанам. Афіцыйныя сустрэчы лідэра аб’яднанай апазіцыі працягнуцца два дні. Апрача таго, Мілінкевіч плануе выступіць на міжнароднай канферэнцыі ў Тальбарзе, на якой мяркуе распавесці пра сітуацыю ў Беларусі.
Разам з Мілінкевічам у Швецыю накіруюцца старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка і лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.