1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Аляксандр Мілінкевіч даслаў ліст Хельге Шмідт

Лідэр Руху "За свабоду!" Аляксандр Мілінкевіч накіраваў ліст дырэктару Генеральнага сакратарыята Рады Еўрапейскага Звязу Хэльге Шмід, у якім закранаюцца пытанні дыялогу паміж Беларуссю і Еўразвязам.

default

Лідэр Руху "За свабоду!" Аляксандр Мілінкевіч.

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч распавёў DW-RADIO, чаму менавіта спадарыні Хэльге Шмідт адрасавана пасланне, і пра што ў ім ідзе гаворка:

"Гэта вельмі ўплывовы чалавек, гэта найблізкі супрацоўнік Хаўера Саланы, гэта чалавек, які выдатна ведае сітуацыю на Беларусі і мае зрабіць сюды візіт, і ад гэтага візіту шмат будзе залежаць і ў працягу дыялогу, і ў выніках, якія маюць быць у красавіку. Я ведаю Хельгу Шмідт, гэта выдатны дыпламат, сур’ёзны спецыяліст, і напярэдадні яе візіту я хацеў публічна выказаць свой падыход да працягу перамоваў. Я лічу, што тыя ўмовы, якія былі сфармуляваныя Еўразвязам для працягу дыялогу, для развіцця супрацоўніцтва, усе пункты надзвычай важныя, але ўсё ж лёсы людзей – гэта самае галоўнае. Безумоўна, усе мы рады, што былі вызваленыя восем палітвязняў, але нямала людзей пераследуюцца па-ранейшаму, і таму Еўразвяз мусіць пачынаць размовы менавіта з гэтага. Таму што ёсць людзі, якія не могуць пабачыць сваіх бабуляў-дзядуляў, бацькоў, бо вучацца за мяжой, але не могуць прыехаць у Беларусь нават накоратка. Ёсць "Справа чатырнаццаці", і ў Еўразвязе гэта ведаюць, я проста выказаў сваю думку, што гэта - першы пункт перамоваў". ( гк)

Контекст