1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Аляксандр Мілінкевіч выступіць у Берліне

Лідэр Руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч 17 верасня ў Берліне выступіць з дакладам на штогадовым форуме германскага Фонду імя Конрада Адэнаўэра, які пройдзе пад дэвізам "Гарантаваць правы чалавека ва ўсім свеце".

default

Лідэр Руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч

Лідэр Руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч 17 верасня ў Берліне выступіць з дакладам на штогадовым форуме германскага Фонду імя Конрада Адэнаўэра, які пройдзе пад дэвізам "Гарантаваць правы чалавека ва ўсім свеце".

Асноўным дакладчыкам на форуме будзе федэральны канцлер Нямеччыны Ангела Меркель. У дыскусіі возьмуць удзел палітыкі і праваабаронцы з дзяржаваў Азіі, Афрыкі, Еўропы ды Амерыкі.

"Я буду гаварыць аб правах чалавека, аб дэмакратыі, буду расказваць пра краіны еўрапейскія, якія ёсць праблемы ў пераходны час, і буду казаць пра Беларусь рэчы, важныя для нас, і пра магчымасці Еўразвязу ў зменах на карысць дэмакратыі ў Беларусі, Расіі і ў іншых краінах", - распавёў Аляксандр Мілінкевіч.

На яго думку, Нямеччына заўсёды адыгрывала вялікую ролю, гэта магутная краіна, уплывовая, з канкрэтнай, маральнай замежнай палітыкай, якая ўмее быць гнуткай і ўмее выкарыстоўваць эканамічнае супрацоўніцтва для пашырэння зон, дзе захоўваюцца правы чалавека. "Я думаю, што і Еўразвяз, асабліва для Беларусі, ужо адыгрывае вялікую ролю, і гэтая роля можа ўзрасці, таму што сёння праводзіцца палітыка малых крокаў, а я яе падтрымліваю і лічу перспектыўнай, калі беларуская ўлада, што знаходзіцца ў складаным эканамічным становішчы, пачынае рэалізацыю пакрокавай стратэгіі разам з Еўропаю, ёсць пэўныя саступкі з беларускага боку і шырокія магчымасці падтрымкі эканамічнага развіцця для Беларусі", - кажа беларускі палітык.

Аляксандр Мілінкевіч кажа, што "Беларусь заўжды развівалася ў рэчышчы еўрапейскіх традыцыяў, па менталітэце беларусы – еўрапейцы, хаця, канешне, значна дэфармаваныя савецкімі часамі, ёсць праблема дэнацыяналізацыі. Але ўсё ж, безумоўна, мы – еўрапейская краіна, і наша месца ў Еўразвязе. Мы разумеем, што шлях няпросты і, магчыма, доўгі, але стратэгічная наша мэта для мяне і ўсіх тых, хто мяне падтрымлівае, гэта Еўразвяз". (гк)