1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Аляксандр Казулін застаецца ў следчым ізалятары на вул. Валадарскага ў Мінску

Экс-кандыдат на прэзідэнта Беларусі Аляксандр Казулін знаходзіцца ў той жа камеры, дзе яго трымалі да суда. Як паведаміў “Інтэрфаксу” кіраўнік дэпартаменту выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Аляксандр Коўчур, “Казулін будзе знаходзіцца ў следчым ізалятары да набыцця прысудам законнай сілы”. “Гэта адбудзецца праз дзесяць сутак з моманту вынясення прысуду альбо адразу пасля вынясення рашэння па касацыйнай скарзе”, - удакладніў Коўчур. Паводле яго словаў, “у камеры Казуліна апрача яго ўтрымліваюцца яшчэ тры чалавекі, якія чакаюць суда”. Спатканні палітык цяпер можа атрымліваць толькі з дазволу суда Маскоўскага раёну беларускай сталіцы, які вынес вырок. Паводле Аляксандра Коўчура, пасля набыцця прысуду законнай сілы Аляксандра Казуліна накіруюць на месца адбывання пакарання, якое пакуль не вызначанае. У Беларусі ёсць чатыры папраўчыя калоніі агульнага рэжыму.