1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

"Альтэра" віншуе дзяцей-інвалідаў

Вось ужо пяты год запар моладзевае грамадскае аб’яднанне «Альтэра» з Мінску арганізуе навагоднія віншаванні для дзяцей-інвалідаў на хаце.

default

Вось ужо пяты год запар моладзевае грамадскае аб’яднанне «Альтэра» з Мінску арганізуе навагоднія віншаванні для дзяцей-інвалідаў на хаце. Уласнымі высілкамі, пры падтрымцы беларускіх прадпрымальнікаў і жыхароў сталіцы, збіраюцца сродкі для навагодніх падарункаў, шыюцца строі, распрацоўваюцца сцэнары.

Гэтым годам валанцёры «Альтэры» павіншавалі прыблізна 1000 дзяцей, жыццё якіх па стане здароўя абмежавана толькі кватэрай ці шпітальнымі ўстановамі. Адно з апошніх навагодніх святаў было зладжанае для хворых на рак маленькіх пацыентаў з дзіцячага хоспісу ў Бараўлянах.

Арганізацыя «Альтэра» існуе з 2001 году. Альтруізм і жаданне дапамагчы – асноўная каштоўнасць арганізацыі. Таму яе заснавальнікі назву «Альтэра» тлумачаць як “іншы, зменены лад жыцця, які ўключае патрэбы і праблемы іншых людзей».

Першыя акцыі пачыналіся з дапамогі шпіталям і дзіцячым дамам. Пад дэвізам "Людзі дапамагаюць людзям" студэнты бязвыплатна прыбіралі апалае лісце, снег, мылі сцены ў шпіталях. Праект "Навагоднія віншаванні дзецям-інвалідам" з’яўляецца своеасаблівай візітоўкай арганізацыі і традыцыйна збірае самую вялікую колькасць валанцёраў. Раман Пл о тніка ў, каардынатар праектаў «Альтэры», распавядае, што ідэя віншавання дзецям з абмежаванымі магчымасцямі з’явілася невыпадкова.

Мы долго думали, как отметить новый год, чтобы быть полезными не только себе, кого поддержать. Мы обращались в различные общественные организации, различные социальные центры города Минска и все говорили – поздравляйте детей-инвалидов, которые сами не могут пойти на праздник.

Справа ў тым, што дзяржаўныя сацыяльныя службы проста не ў стане надаць дастаткова ўвагі кожнаму хвораму дзіцяці. Дэклараваная сацыяльная палітыка на практыцы ў значнай ступені абмяжоўваецца фінансавымі праблемамі. Вось і атрымоўваецца, што дзейнасць грамадскіх арганізацыяў дзяржава ўсё ж такі прызнае карыснай.

«Альтэра» спрабуе вырашыць і праблему адсутнасці валанцёрскіх традыцыяў і каштоўнасцяў у нашай краіне. Раман Пл о тніка ў адзначае, што за мяжой добраахвотніцтва з’яўляецца прэстыжным. У нас жа матывацыя моладзі на бязвыплатную працу ёсць сапраўднай праблемай.

Если брать страны, где христианские корни не прерывались революциями, то там традиции волонтерства у людей в крови. У нас же была обязаловка 70 лет, это отбило желание у молодежи заниматься добровольным трудом.

У сярэднім у «Альтэры» штомесяц працуе каля 80 валанцёраў, склад якіх у залежнасці ад акцыі ўвесь час мяняецца. Тым не менш актывісты арганізацыі перакананыя, што ўдзел нават у адной акцыі на добраахвотніцкіх пачатках дапамагае маладому чалавеку змяніцца да лепшага.

Мотивируем лучшие качества в душе человека – это желание помочь ближнему, неравнодушие к чужим бедам. Ребятам интересно побыть в костюмах дедов морозов, ходить по улицам. Они воспринимают это как шоу. Они идут по улице, им машут рукой, говорят: Д едушка М ороз – привет. Проблема мотивации – очень сложно.

- падкрэсліў Раман Плотнікаў.

Также по теме